Святочная сустрэча «Светлае свята – Вялікдзень» у Барсукоўскай сельскай бібліятэке

ВяликдзеньВялікдзень – самае галоўнае і самае радаснае свята ў жыцці праваслаўных хрысціян. Святкаванне гэтага дня — даўняя традыцыя хрысціянскіх народаў. Свята даўно перастала быць проста царкоўным. Вялікдзень чакаюць у кожнай сям’і, загадзя да яго рыхтуюцца.
Бібліятэкар Барсукоўскай сельскай бібліятэкі для сваіх чытачоў падрыхтавала святочную сустрэчу «Светлае свята – Вялікдзень» і запрасіла на яе гасцей з райцэнтра і вёскі Паўлавічы. Кіраўнік Клуба традыцыйных славянскіх каштоўнасцей цэнтральнай бібліятэкі Максімовіч В.В. пазнаёміла прысутных з пасхальнымі традыцыямі галоўнага хрысціянскага свята.
Уздзельнікі мастацкай самадзейнасці Паўлавіцкага сельскага клуба паказалі тэатралізаванае прадстаўленне «На Вялікдзень». На мерапрыемстве гучалі беларускія песні, а пасхальныя гульні «Яйка на тарэлцы», «Мацакі», «Катанне яек з чырвоннай горкі» таксама не пакінулі нікога абыякавым. У завяршэнні сустрэчы была разыграна латарэя, дзе ўсе госці атрымалі невялікія сувеніры.